Шевелись, Плотва! ⚠ Аранжавы ўзровень небяспекі. Новая хваля польскага хэві-фолку набліжаецца з захаду ⚠ Нарэшце прыйшоў час абвесціць нашага замежнага госця - фолк-метал гурт з Польшчы Percival Schuttenbach. Гурт заснаваны ў 1999 годзе (а ў 2019 гэта будзе ўжо 20 год у метале 😏) Катажынай Брамірскай (вакал, віяланчэль) і Мікалаем Рыбацкім (вакал, гітара) і назвай паходзіць ад імя аднаго з гномаў сусвету Ведзьмака. Але лірыка песень прысвечана ня толькі кнігам Анджэя Сапкоўскаго, але таксама і славянскай гісторыі і міфалогіі, у тым ліку і беларускай. Паралельна існуе праект Percival, у межах якога музыкі выконваюць выключна славянскія народныя спевы. А тая цудоўная музыка, якую многія чулі ў гульне "Ведзьмак 3: Дзікае Паляванне" была створана гэтымі музыкамі ў суаўтарстве с кампазітарам Марцінам Пшыбыловічам. У чэрвені была выдадзена новая кружэлка Percival "Slava III – Pieśni Słowian Zachodnich", а ўжо хутка пабачыць свет і новая металічная кружэлка - "Dzikie Pola". На Лютым Фэсце прагучаць як новыя песні Percival Schuttenbach, так і знаёмыя і любімыя ўсім аматарам творчаці гурта. А калі хто ніколі не чуў хто гэта ўвогуле такія і што граюць - раім паслухаць. Зрабіць гэта можна на многіх стрымінгавых платформах, напрыклад Yandex.Музыка: https://music.yandex.ru/artist/3793944

Теги других блогов: музыка фолк-метал Percival Schuttenbach